Як збіраць адходы?

Да ведама грамадзян

Жыхароў нашага раёна цікавіць пытанне: як збіраць асобна адходы ў нас у горадзе і населеных пунктах раёна, дзе прымаюць другасную сыравіну (макулатуру, пластык, шкло).

У дварах шматкватэрных жылых дамоў стаяць спецыяльныя кантэйнеры для паасобнага збору адходаў з надпісам “шкло”, “папера”, “пластык”. Калі выкінуць адходы шкла, паперы, пластыка ў такія кантэйнеры, адходы не трапяць на сметнік. Змесціва ў такіх кантэйнерах пройдзе дадатковае сартаванне, пасля чаго яго адправяць на завод. Там адходы выкарыстоўваюць у вытворчасці новай прадукцыі.

У кантэйнеры для шкла выкідвайце непатрэбныя шкляныя бутэлькі, слоікі, бітае шкло, шкляны посуд (не крышталёвы).

У кантэйнеры для паперы выкідвайце кардонную і папяровую ўпакоўку (скрынкі, пакеты), газеты, часопісы, сшыткі.

У кантэйнеры для пластыка — пластыкавыя бутэлькі і ўпакоўкі ад прадуктаў, касметыкі, бытавой хіміі: пакеты, плёнку, непатрэбныя пластмасавыя прадметы для дома.

Здаць макулатуру, шклабой або поліэтылен, ды яшчэ і атрымаць за гэта грошы, вы можаце ў прыёмных пунктах другаснай сыравіны. Такія пункты працуюць у горадзе Дзятлаве па вул. Навагрудскай, д. 6; г. п. Наваельня, зав. Снітко; аг. Гезгалы, д. 9а; г. п. Казлоўшчына, вул. Азёрная. Закупачны кошт аднаго кілаграма макулатуры складае 0,08 рубля, ПЭТ-бутэлькі — 0,1 рубеля, шклабою — 0,06 рубля.

У кожнага з нас дома ёсць і небяспечныя адходы — батарэйкі, энергазберагальныя лямпы. У іх змяшчаюцца цяжкія металлы, небяспечныя для прыроднага асяроддзя і здароўя чалавека. Таму іх нельга выкідваць з агульным смеццем. Энергазберагальныя лямпы аднясіце ў спецыяльныя кантэйнеры, якія стаяць на тэрыторыі будынкаў былога завода па вул. Навагрудскай у Дзятлаве.

С. МАЛЫШЧЫК,
начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *