Дыялог думак. Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта Беларусі

Падзеі

Кацярына Хілімончык, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»:

— Для моладзі, якая толькі пачынае сваю прафесійную дзейнасць, свой шлях у вялікае жыццё, і пачынае, можна сказаць, яго з нуля, вельмі актуальна думка Прэзідэнта наконт будаўніцтва жылля: «Цана «квадрата» не павінна быць вышэй за сярэднюю зарплату. Калі жыллё будзе каштаваць танней, то, нягледзячы на праблемы, людзі будуць укладваць у яго свае грошы».

Такі пункт гледжання абнадзейвае. Мы жывём у той час, калі любое пытанне варта вырашаць рацыянальна. Магчыма, можна крыху зменшыць плошчу кватэраў, распрацоўваць і выкарыстоўваць уласныя, больш танныя будаўнічыя матэрыялы, старацца менш набываць камплектуючых за мяжой. У свой час для людзей, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, зніжэнне кошту кватэраў будзе сур’ёзнай эканамічнай падтрымкай. Бо сем’і яшчэ павінны харчавацца, апранацца, набываць рэчы гігіены, нарэшце набыць мэблю ў атрыманыя кватэры, своечасова разлічвацца і за камунальныя паслугі, і за крэдыт на жыллё.

Радуе і абяцанне Прэзідэнта, што «дзяржава прадоўжыць будаваць жыллё з дзяржпадтрымкай для шматдзетных і сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва».

Запісала І. ЛЕАНІДАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *