Мяняем пашпарт загадзя

Здарэнні і бяспека

Група па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама раіць грамадзянам загадзя паклапаціцца пра афармленне або абмен пашпартоў.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — дакумент, які пацвярджае асобу грамадзяніна на тэрыторыі нашай краіны і за яе межамі, а таксама пацвярджае грамадзянства і права яго ўладальніка на выезд і ўезд у Беларусь. Пашпарт павінен мець кожны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 14 гадоў.

Для атрымання (абмену) пашпарта неабходна звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў па месцы рэгістрацыі.

Тэрмін афармлення пашпарта не перавышае аднаго месяца. Аплата дзяржпошліны складае адну базавую велічыню (цяпер гэта 23 рублі). Пры жаданні паскорыць гэты працэс і атрымаць дакумент на працягу 15 дзён неабходна дадатковая плата ў памеры 0,5 базавай велічыні.

Грамадянам, якія забыліся абмяняць свае несапраўдныя пашпарты або не жадаюць гэтага рабіць з-за якой-небудзь прычыны, варта ведаць, што, згодна з часткай 3 артыкула 23.53 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за пражыванне без дакументаў або па несапраўдных дакументах, якія пацвярджаюць асобу, яны могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання або штрафу да 4 базавых велічыняў.

Прыём грамадзян групай па грамадзянстве і міграцыі вядзецца: аўторак. пятніца — з 8 да 13 гадзін, з 14 да 17 гадзін; серада — з 11 да 15 гадзін, з 16 да 20 гадзін; чацвер, субота — з 8 да 13 гадзін.

С. ЮРГЕЛЬ,
вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *