Канцэртная праграма да Дня яднання Беларусі і Расіі

Падзеі

На святочную праграму да Дня яднання Беларусі і Расіі запрасілі дзятлаўчан работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці разам з самадзейнымі артыстамі Дзятлаўшчыны.

Вядучыя праграмы Улад Ракуць і Улад Чарняўскі ўзгадалі гісторыю садружнасці дзвюх дзяржаваў, а менавіта калі 2 красавіка 1996 года прэзідэнтамі дзвюх краін быў падпісаны дагавор “Аб утварэнні саюза Расіі і Беларусі”. З таго часу мінае 21 год.

Слайды пра Беларусь і Расію дапоўнілі аповяд пра палітычнае, эканамічнае, культурнае супрацоўніцтва дзяржаваў і народаў.

Прысутным было прапанавана паслухаць песні пра Беларусь і Расію. Іх выканалі Валерый Макарчык, Яна Мармыш, Улад Ракуць, Іван Кашко, Ала Чарняўская, Таццяна Дудкіна, Ганна Губко. Кампазіцыю “Птушкі” прапанавалі ўдзельнікі цыркавой студыі “Марсі”.

Фінальным акордам канцэртнай праграмы стала выкананне песні “Беларусь”.

І. Іванава.
Фота П. Адамчука.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *