Аварыя і 689 парушэнняў

Здарэнні і бяспека

Такая статыстыка адсочваецца на дарогах Дзятлаўшчыны з пачатку 2017 года.

Зарэгістравана адно дарожна-транспартнае здарэнне, у якім 3 чалавекі атрымалі раненні. Аварыя здарылася 28 лютага на 124 кіламетры дарогі «мяжа Літоўскай Рэспублікі — Ліда — Слонім — Быцень». Жанчына-вадзіцель са Слонімскага раёна, якая кіравала аўтамашынай «ВАЗ-2101», не справілася з кіраваннем і выехала на паласу сустрэчнага руху.

Там яе машына сутыкнулася з аўтамабілем «Вольва V70», якім кіраваў грамадзянін Украіны. Абедзве машыны атрымалі тэхнічныя пашкоджанні. Вадзіцелі транспартных сродкаў і пасажыр «ВАЗ-2101» былі дастаўлены ў бальніцу.

Дарожных здарэнняў з загінулымі, з удзелам дзяцей, нецвярозых вадзіцеляў і па віне вадзіцеляў ведамаснага транспарту не зарэгістравана.

Усяго з пачатку 2017 года супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі на тэрыторыі раёна выяўлены 689 парушэнняў правілаў дарожнага руху, у тым ліку затрыманы 6 п’яных вадзіцеляў, 113 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 177 парушэнняў былі дапушчаны веласіпедыстамі і пешаходамі. Пешаходы ўчынілі 154 парушэнні, у тым ліку 94 — гэта невыкарыстанне святлоадлюстоўваючых элементаў у цёмны час сутак. Затрыманы 18 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі, не маючы вадзіцельскіх пасведчанняў.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу жыхароў Дзятлаўшчыны на тое, што з 7 па 17 сакавіка 2017 года праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Стань бачным — будзь у бяспецы». У час мерапрыемства асаблівая ўвага надаецца выкарыстанню святлоадлюстроўваючых элементаў у цёмны час сутак.

А. МУХА,
дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *