Народная мудрасць кажа: лепш вучыцца на чужых памылках, а не на сваіх. Каб зрабіць правільныя высновы і не паўтарыць дапушчаных іншымі памылак, абмеркаваць праблемныя пытанні, сабраліся жыхары Казлоўшчынскага сельскага савета на сельскім сходзе, які прайшоў у аграгарадку Лявонавічы. Сёлета гэта першы шырокамаштабны сельскі сход на тэрыторыі раёна.
Ратаўнікі прыбылі за гадзіну да пачатку мерапрыемства і правялі паказ пажарнай тэхнікі вучням мясцовай школы. Дзеці з вялікім інтарэсам разглядалі тэхніку і прылады пажарных, успомнілі правілы бяспекі і алгарытм паведамлення аб пажары. Ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях вучні пачатковых класаў атрымалі ў падарунак наклейкі, размалёўкі і кнігі аб асновах бяспечных паводзінаў. Усе з нецярпеннем чакалі, калі будзе пададзеная вада з пажарнай аўтацыстэрны. Пасля паказальнага выступлення жадаючыя змаглі пасядзець за рулём пажарнага аўтамабіля.
Для выступлення на сход прыбылі намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, супрацоўнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама прадстаўнікі суб’ектаў прафілактыкі раёна. У час сходу была даведзена інфармацыя пра сітуацыю з пажарамі ў раёне, іх прычынамі; патрабаванні бяспекі ў ацяпляльны перыяд. Выступленне суправаджалася паказам прэзентацыі. На экране можна было ўбачыць на нормы супрацьпажарных патрабаванняў да пячнога ацяплення. Намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Станіслававіч Кухарэвіч агучыў праблемныя пытанні гібелі грамадзян ад суіцыдаў, пры дарожна-транспартных здарэнняў і ад іншых знешніх фактараў. Самыя вострыя моманты па напрамках дзейнасці агучылі прысутныя прадстаўнікі суб’ектаў прафілактыкі, у час выступленняў неаднаразова паступалі пытанні з залы, абмяркоўваліся набалелыя праблемы. Пытанне бяспекі дзяцей было адлюстравана не толькі ў ходзе выступлення, але ў відэароліку “Недзіцячыя гульні”.
Сход скончыўся паказам канцэрту, які быў арганізаваны сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва. Апладысменты гледачоў казалі самі за сябе: канцэрт спадабаўся.
Н. АВЯРЧУК
Фота Н. АВЯРЧУК