Лепшае пісьмо

Падзеі

Мацвей Масловіч – пераможца абласнога конкурсу.

Каб павялічыць інтарэс школьнікаў да вывучэння правілаў дарожнага руху, сфарміраваць свядомае і адказнае стаўленне да асабістай бяспекі і бяспекі іншых людзей на дарогах Гродзенскай вобласці, абласная камісія па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Гродзенскім аблвыканкаме пры падтрымцы Упраўлення ўнутраных справаў аблвыканкама правяла конкурс дзіцячых сачыненняў на лепшае пісьмо-зварот да вадзіцеля.
Дзяржаўтаінспекцыя УУС аблвыканкама падвяла вынікі конкурсу. Дыпломам за 1 месца ў конкурсе і каштоўным прызам адзначаны вучань 6 “А” класа Наваельнянскай сярэдняй школы Мацвей Масловіч. Дыплом і прыз пераможцу конкурсу ўручыў дзяржаўтаінспектар міжараённага аддзела ДАІ А. Муха.

IMG_6381 IMG_6382 IMG_6387 IMG_6389



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *