Клёва! (Частка другая. Працяг будзе.)

Падзеі

Зіма, лёд, рыбалка сырзавода
Першы конкурс – ледарубства. Першыя чатыры лункі ледарубалюбы праходзілі на ура. На пятай – відавочна тармазілі. Пасля шостай лункі пачулася іх задыханае нястройнае нараканне: “Нам бы гэта… рыбкі палавіць… кхе…кхе… а не лёд плавіць…” На што прафсаюзны лідар унушальна патрос паперамі: ад палажэння пра конкурс – ні на крок! І, увогуле, будзем высакародныя – дадзім рыбе кіслароду!
Кіслароду далі. Конкурс ледарубаў завяршылі. І, урэшце, селі. Рыбу лавіць! А рукі пасля ледарубства ў каго-нікаго яшчэ дробна трасуцца. То і добра, пасміхаецца сусед над лункай, на аўтамаце вудзіць будзеш.
20 хвілінаў мінула. А каля самага кемлівага (вы яго ў серыі фота па хітрай усмешцы апазнаеце) ужо дзесятак акунёвых хвастоў на лёдзе. Пакуль іншыя збіраліся-тапталіся, улоўныя назвы камандам прыдумвалі, ён лунку зрабіў і акунёў крыху прыкарміў. Сцябае цяпер: дзве хвіліны – рыбка. Лідар.
Але “мармышачнікі” (назва такая ў каманды – “Мармышка”) на правакацыю не паддаліся. Яны збрылі далей ад натоўпу, амаль у чараты зашыліся. Каб не сурочылі. І ну давай рыбу цягаць.

IMG_6400

IMG_6417

IMG_6429

IMG_6435

IMG_6440

IMG_6454

IMG_6460

IMG_6463

IMG_6471

IMG_6476

IMG_6483

IMG_6485

IMG_6491

IMG_6492

IMG_6493

IMG_6493a

IMG_6497

IMG_6510

IMG_6513

IMG_6590

IMG_6595



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *