Да ацяпляльнага сезона гатовы не ўсе

Здарэнні і бяспека

Да 11 лістапада на Дзятлаўшчыне доўжыцца рэспубліканская акцыя “За бяспеку – разам”. У межах яе прайшоў чарговы дзень прафілактыкі, калі ў населеных пунктах раёна працавалі аглядавыя камісіі. Галоўны акцэнт мерапрыемстваў быў зроблены на наведванне адзінокіх грамадзян, тых, якія жывуць адзінока, шматдзетных сем’яў, сем’яў, дзе жывуць непаўналетнія дзеці, грамадзян з груп рызыкі. Увага надавалася абследаванню сістэмаў ацяплення ў сувязі з пачаткам ацяпляльнага сезона.

У Дзятлаўскім сельсавеце працавалі дзве мабільныя групы – у Раклевічах і Труханавічах. У іх склад традыцыйна ўвайшлі прадстаўнікі сельвыканкама, сацыяльных і аператыўных службаў раёна, раённай прэсы.

img_9575

Найперш аглядавая камісія наведала адзінокага жыхара Труханавічаў, які кожную зіму жыў у аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў Казлоўшчыне, а сёлета “забайкатаваў”. Печка – адзіная патэнцыйная крыніца ацяплення ў доме пажылога мужчыны – абсалютна не адпавядае патрабаванням правілаў пажарнай бяспекі (на фота). Гаспадар паабяцаў, што не будзе ёю карыстацца, ежу ён гатуе на электрычнай пліце. Камісія папярэдзіла мужчыну аб адказнасці за парушэнне правілаў пажаранай бяспекі, а ён, у сваю чаргу, паабяцаў у хуткім часе вярнуцца ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання. Гэта пытанне застаецца на кантролі ў работнікаў сельвыканкама.

img_9578

img_9581

У доме жыхаркі Труханавічаў, якая жыве адзінока, сістэма пячнога ацяплення адпавядала нормам, быў пажарны апавяшчалькік, аднак пры абследаванні дымахода на гарышчы былі выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі. Ліст з адпаведнымі заўвагамі будзе накіраваны родным жанчыны.

Большасць правераных дамоў у вёсцы Труханавічы абсталяваны катламі на цвёрдым паліве. Да іх гаспадароў у камісіі не ўзнікла пытанняў па пажарнай бяспецы.

Цягам акцыі “За бяспеку – разам” па стане на 4 лістапада было абследавана 2258 дамоў, з іх 50 – дзе жывуць сацыяльна небяспечныя сем’і, 608 – адзінокія і тыя, хто жыве адзінока, 37 – тыя, хто злоўжывае спіртнымі напоямі. Было накіравана 39 лістоў родным грамадзян, якія жывуць адзінока, паводзіны 28 грамадзян разгледжаны на пасяджэнні аглядавай камісіі, праведзены 2552 прафілактычныя гутаркі.

Н. АВЯРЧУК
Фота прадастаўлена Дзятлаўскім РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *