Працаўнікі звярнуліся з пытаннямі

Падзеі

27 кастрычніка ў памяшканні Дзятлаўскай раённай бібліятэкі адбыўся чарговы штомесячны прафсаюзны прыём грамадзян. Працаўнікі, члены прафсаюзаў Дзятлаўшчыны, змаглі атрымаць кансультацыю ад прававога інспектара працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Валянціны Станіславаўны Таўрэль па пытаннях, якія тычацца тлумачэння нормаў заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносінаў.

На прыём да інспектара звярталіся па кансультацыю ў заключэнні працоўнай дамовы, па нармаванні працоўнага дня работнікаў.

У сваю чаргу, старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Даміравіч Сатараў, які прысутнічаў на сустрэчы, адзначыў, што ні адно з пытанняў, з якімі звяртаюцца на прыём у прафсаюз, не застаецца без адказу.

img_7258a

img_7264

Л. ПЯТРОВА

НА ФОТАЗДЫМКУ: прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя В.Таўрэль вядзе прыём грамадзян.

Фота Н. АВЯРЧУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *