Аб «прамых» тэлефонных лініях

Да ведама грамадзян

Дзятлаўскі раённы аддзел Гродзенскага абласнога упраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва паведамляе, што ў Гродзенскім абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у ліпені  2016 года будуць арганізаваны «Прамыя тэлефонныя лініі»:
26 ліпеня з 14.00 да 15.00 па нумары (8 0152) 70-27-30 па тэме: «Парадак выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, адміністрацыйная адказнасць плацельшчыкаў страхавых узносаў за невыкананне заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні» – намеснік начальніка абласнога ўпраўлення Інга Чаславаўна КАВАЛЕВІЧ.
27 ліпеня з 14.00 да 15.00 па нумары (8 0152) 68-33-79 па тэме: «Парадак прызначэння і выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасці» – начальнік аддзела сацыяльнага страхавання Святлана Васільеўна КАЛОДЗІНСКАЯ.
Кожную сераду з 14.00 да 15.00 у абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «Гарачай лініі» (8 0152) 68-33-84.
М. ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *