П’янаму не месца за рулём

Здарэнні і бяспека

Развітанне з аўтамабілем чакае тых, хто сеў п’яным за руль двойчы на працягу года. І не мае значэння, хто знаходзіцца за рулём — гаспадар машыны або іншы чалавек, за выключэннем выпадкаў угону транспартнага сродка.

Нагадаем, што з кастрычніка 2013 года ў Рэспубліцы Беларусь уступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Крымінальны кодэкс і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія тычацца ўзмацнення адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.

Так, згодна з артыкулам 18.16 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення або перадача кіравання такой асобе, роўна як і адмова ад праходжання медыцынскага асведчання, караюцца штрафам у памеры ад 50 да 100 базавых велічыняў з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3 гады.

Такія ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года, падпадаюць пад санкцыі артыкула 317-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Аматара п’янай язды ў гэтым выпадку могуць пакараць выпраўленчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў з пазбаўленнем права займаць некаторыя пасады або арыштам са штрафам і пазбаўленнем права займаць некаторыя пасады, або абмежаваннем волі да двух гадоў са штрафам і пазбаўленнем права займаць некаторыя пасады, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць некаторыя пасады. Таксама артыкул 61 КК РБ прадугледжвае абавязковую канфіскацыю транспартнага сродка, на якім учынена злачынства, незалежна ад права ўласнасці (за выключэннем транспартных сродкаў, якія выбылі з законнага валодання ўласніка па-за яго волі або ў выніку супрацьпраўных дзеянняў іншых асобаў).

А. МАКУЦА,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *