Адпустовая ўрачыстасць святога Антонія
У касцёле Божага Цела аграгарадка Дварэц 13 чэрвеня адбудзецца адпустовая ўрачыстасць святога Антонія. Парафіяне і пробашч касцёла ксёндз Віктар сардэчна запрашаюць далучыцца да ўрачыстасці ў парафіяльным фэсце. Пачатак у 17 гадзін з выставеннем Найсвяцейшага Сакрамэнту, у час якога будуць вычытаны карткі з просьбамі. У 18 гадзін — Адпустовая Святая Імша.
Людміла Савасцюк: “Сёння людзі свядома клапоцяцца аб сваім здароўі”
Людміла Савасцюк, загадчыца Раклевіцкага фельчарска-акушэрскага пункта ўстановы аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”: — V Усебеларускі народны сход – хвалюючая і адказная падзея, вельмі пачэсна актыўна ўдзельнічаць у жыцці сваёй краіны. Тым больш, што на форуме я буду прадстаўляць медыцыну ўсяго Дзятлаўскага раёна, а здароўе нацыі, здароўе кожнага чалавека –
Станіслаў Мазур: “Ад якасці выпускаемай прадукцыі залежыць выручка сельгаспрадпрыемства”
Станіслаў Мазур, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Граніт-Агра”: — Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Граніт-Агра” – адна з буйнейшых гаспадарак Дзятлаўскага раёна. Тыя вынікі гаспадарчай і эканамічнай дзейнасці, з якімі мы падышлі да V Усебеларускага народнага сходу, даюць нам права быць у ліку лепшых на Дзятлаўшчыне. За апошнія пяць гадоў гаспадарка дасягнула значных
С. Фабішэўскі: “Памятаць трэба кожнага чалавека”
На базе Дзятлаўскага раёна адбылося выязное пасяджэнне Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, абласнога савета ветэранаў працы галіны, старшыняў райкамаў, гаркамаў. Госці даведаліся аб рабоце Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза і раённага савета ветэранаў працы галіны. У фае і актавай зале сярэдняй школы №1 горада Дзятлава для
Знішчаем наркотыкі расліннага паходжання
З 1 чэрвеня па 15 верасня 2016 года на Дзятлаўшчыне выконваецца спецыяльная праграма “Мак-2016”. У гэты перыяд увага супрацоўнікаў раённага аддзела міліцыі скіравана на спыненне распаўсюджання наркотыкаў расліннага паходжання. У рамках праграмы запланаваны шэраг мерапрыемстваў, у ліку якіх — выяўленне і знішчэнне незаконных пасеваў наркаўтрымліваючых раслінаў, канфіскацыя з незаконнага абароту
На якіх азёрах можна купацца
У рэдакцыю з пытаннем звярнулася жыхарка горада Дзятлава: — Ці можна сёлета купацца на дзятлаўскім возеры? Дзе яшчэ ў нашым раёне можна адпачываць і купацца? Адказвае галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Вячаславаўна Шэйбак: — У Дзятлаўскім раёне ёсць чатыры месцы адпачынку, абсталяваныя для купання (пляжы), зацверджаныя рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага