За бяспеку дзяцей на дарогах

Здарэнні і бяспека

З 25 мая па 5 чэрвеня 2016 года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна будзе праходзіць аперацыя ДАІ пад назвай «Увага – дзеці!».

У гэты перыяд дзяржаўтаінспектары будуць праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, скіраваныя на прадухіленне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.
Паводле статыстыкі, 70 % аварый з удзелам непаўналетніх здараюцца па віне дарослых.
Усяго за чатыры месяцы 2016 года ў Беларусі адбыліся 77 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, у якіх 2 дзіцяці загінулі, 75 – атрымалі раненні. Сярод непаўналетніх удзельнікаў аварый: 40 пешаходаў, 30 пасажыраў, 6 веласіпедыстаў і адзін вадзіцель матацыкла.

Спадзёмся, што ў добрай справе навучання дзяцей правілам паводзінаў на дарозе нам дапамогуць і бацькі, і педагогі, і вадзіцелі, таму што бяспека дзяцей – гэта наш агульны клопат.

А. МУХА,
дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *