Конкурс для маленькіх інтэлектуалаў

Падзеі

18 мая на базе яслей-сада №1 горада Дзятлава прайшлі раённы інтэлектуальна-творчы конкурс для дашкольнікаў «Любазнайка» і першынства раёна па шашках «Шашачная шкатулка». Удзел у мерапрыемстве прынялі выхаванцы ўстановаў дашкольнай адукацыі Дзятлаўшчыны.

Пераможцай першынства раёна па шашках «Шашачная шкатулка» стала Мілана Падліпская з Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, якая заняла першае агульнакаманднае месца. Яна атрымала дыплом, а ўстанова адукацыі, дзе выхоўваецца дзяўчынка, узнагароджана грашовай прэміяй на пакупку спартыўнага інвентара. Дыпломам другой ступені ўзнагароджаны выхаванец Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Ягор Каско. Трэцяе месца ў Ільі Бекмана з Дварэцкага яслей-сада сярэдняй школы.

1 2 3 4 5

У лідары раённага інтэлектуальна-творчага конкурсу для дашкольнікаў «Любазнайка» выйшла выхаванка яслей-сада №1 горада Дзятлава Улада Урбан.

На другой пазіцыі — Ксенія Ціунчык з Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Трэцяе месца ў выхаванца Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава Дэвіда Магбіці. Пераможцы «Любазнайкі» атрымалі ў падарунак ад Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» дзіцячыя энцыклапедыі.

І. СТЫРНІК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *