Да пабачэння, школа!

Падзеі

30 мая празвінеў апошні званок для 193 выпускнікоў 11-ых класаў і 236 выпускнікоў 9-ых класаў Дзятлаўшчыны. З заканчэннем школы падлеткаў павіншавалі іх настаўнікі і бацькі ў час урачыстых лінеек.
Выпускнікоў гімназіі №1 горада Дзятлава першай павітала дырэктар навучальнай установы І.І. Гецэвіч. Яна пажадала юнакам і дзяўчатам  поспеху на экзаменах, уступных іспытах. Звярнуўшыся да настаўнікаў, яна падзякавала ім за плённую працу на ніве выхавання.

_MG_6820 _MG_6821 _MG_6825 _MG_6830 _MG_6835 _MG_6841 _MG_6844 _MG_6847 _MG_6849 _MG_6853 _MG_6855 _MG_6856 _MG_6858 _MG_6865 _MG_6884 _MG_6893 _MG_6897 _MG_6906 _MG_6928 _MG_6931 _MG_6950 _MG_6966 _MG_6981 _MG_7000 _MG_7003 _MG_7008 _MG_7017 _MG_7024

Да словаў І. І. Гецэвіч далучыліся і ганаровыя госці школьнага свята — першы намеснік  старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М. В. Бабіна, Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэй М. Пінчук.
М. В. Бабіна ўручыў гімназістам дыпломы раённага выканаўчага камітэта за дасягнутыя поспехі ў вучобе. Іх атрымалі Марыя Каско, Андрэй Жадзейка, Яўгенія Кетко, Ілья Угрын, Дар’я Сарока.

Айцец Мікалай уручыў дыплом Анастасіі Лаўнік — пераможцы епархіяльнай алімпіяды.

З бацькоўскім наказам да выпускнікоў звярнулася І. А. Гусева. Яна пажадала юнакам і дзяўчатам здароўя, дабрыні, абраць правільную дарогу ў жыцці.

Прыгожым відовішчам школьнага свята стаў вальс выпускнікоў.

Напрыканцы ўрачыстай лінейкі дырэктар гімназіі №1 г. Дзятлава І. І. Гецэвіч падвяла вынікі навучальнага года, уручыла дыпломы і граматы лепшым вучням гімназіі — пераможцам алімпіядаў, конкурсаў, праектаў, спартыўных спаборніцтваў.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *