Школьнікі сустрэліся з пажарнымі

Здарэнні і бяспека

У аграгарадку Дварэц адбыўся чарговы сельскі сход па пытаннях пажарнай бяспекі і захавання грамадскага правапарадку. У сустрэчы з вяскоўцамі ўзялі ўдзел старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Нячаеў, начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Біль, старшыня Дварэцкага сельвыканкама Тамара Перапечына. На сходзе таксама прысутнічалі намеснік дырэктара Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар і начальнік раённай інспекцыі энерганагляду Вячаслаў Кець.

IMG_5421

IMG_5426

IMG_5432

IMG_5463

IMG_5477

IMG_5491

Да сельскага сходу ў Дварцы далучылася не толькі дарослае насельніцтва аграгарадка, але і дзеці. На сустрэчу са школьнікамі на пажарнай машыне прыбылі ратаўнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №14 гарпасёлка Наваельня. Яны расказалі дзецям аб прафесіі пажарнага, паказалі ў дзеянні ўвесь бараты арсенал, якім карыстаюцца ратаўнікі ў надзвычайных сітуацыях, прапанавалі прысутным адчуць сябе ратаўнікамі, апрануўшы пажарную амуніцыю. За правільныя адказы на пытанні па пажаранай бяспецы школьнікі атрымалі прызы – расфарбоўкі, памяткі і наклейкі са слушнымі парадамі.

IMG_5539

IMG_5542

IMG_5550

IMG_5551

Сам сельскі сход пачаўся з анкетавання, якое правялі юныя ратаўнікі-пажарныя, і прадоўжыўся праглядам дакументальнай стужкі “Цана імгнення”. Яе немагчыма глядзець без слёз. Рэчаіснасць шакіруе, аднак прысутныя ў зале могуць прыкласці ўсе намаганні, каб не дапусціць падобных здарэнняў у сваім жыцці, заўважыў інспектар Дзятлаўскага РАНС Аляксандр Беленка. Ён агучыў несуцяшальную статыстыку сёлетніх пажараў у раёне і гібелі людзей у іх.

Штораз на сельскіх сходах уздымаюцца аднатыпныя праблемы, якія не перастаюць быць актуальнымі. Па-ранейшаму сярод прычын пажараў у лідарах – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні; галоўным фактарам учыненых крадзяжоў з’яўляецца неабачлівасць саміх пацярпелых, многія злачынствы на тэрыторыі раёна дапускаюцца з-за людской абыякавасці. Таму сельскія сходы па прафілактыцы і тлумачальнай рабоце маюць вялікае значэнне.

IMG_5587

IMG_5608

IMG_5631

IMG_5657

IMG_5672

Завяршыўся сельскі сход у аграгарадку Дварэц на пазітыўнай ноце: з канцэртнай праграмай перад прысутнымі выступілі мясцовыя і дзятлаўскія работнікі культуры – Аляксандр і Людміла Баклушыны, Ганна Харлінская, Таццяна Дудкіна.

Н. АВЯРЧУК
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *