10 дзятлаўчан сталі пераможцамі і прызёрамі Адкрытага першынства і чэмпіянату горада Дзятлава

Падзеі

У IV Адкрытым першынстве і чэмпіянаце Дзятлава па кіакушынкай каратэ ўдзельнічалі 118 спартсменаў з Дзятлава, Гродна, Слоніма, Мінска, Навагрудка, Наваельні, Замасточча. Яны спаборнічалі ў 19 катэгорыях.
Паспяхова выступілі прадстаўнікі Дзятлаўскага раёна. Чэмпіёнамі сталі Арцём Юшкевіч, Анастасія Францішчык, Ілья Бяганскі. Віцэ-чэмпіёны – Дзмітрый Шафарэвіч, Максім Сідорчык, Даніла Рудкоўскі, Ганна Жыбко, Анастасія Мазура. Бронзавыя прызёры – Дзмітрый Русін, Уладзіслаў Цімееў. Пераможцы і прызёры турніру ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, дыпломамі арганізатараў спаборніцтваў і каштоўнымі прызамі раённай арганізацыі ГА БРСМ.

Галоўны суддзя турніру старшыня праўлення ГА Беларуская  рэспубліканская федэрацыя кіакушынкай каратэ “ІКО1” і адначасова старшыня праўлення абласнога грамадскага дзіцяча-юнацкага аб’яднання “Спартыўны клуб “Барс” Васіль Максімаў (3 дан) адзначыў паспяховую работу каманды з Замасточча пад кіраўніцтвам трэнера Алега Давідоўскага і старанне юных спартсменаў.

IMG_8970

IMG_8972

IMG_8976

IMG_8995

IMG_9000

IMG_9003

IMG_8962

IMG_8966

призеры

Абслугоўвалі спаборніцтвы, акрамя галоўнага суддзі, сакратар турніру Дар’я Заяц (2 кю, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Дзятлава), рэферы – Ігар Маркач (2 дан, суддзя міжнароднай катэгорыі з Гродна) і Андрэй Філіпаў (1 дан, суддзя міжнароднай катэгорыі з Мінска), суддзі на татамі – Дзмітрый Варабей (1 дан, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Гродна), Дзмітрый Максімаў (1 дан, суддзя нацыянальнай катэгорыі са Слоніма), Максім Максімаў (1 дан, суддзя міжнароднай катэгорыі з Дзятлава), Дар’я Лянкова (1 дан, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Мінска), Павел Мароз (1 кю, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Гродна), Мікіта Пяцелін (2 кю, суддзя нацыянальнай катэгорыі са Слоніма), Пётр Корсак (2 кю, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Мінска), Філіп Зотаў (5 кю, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Гродна).

Арганізавалі турнір праўленне ГА БРФКК “ІКО1” і ГА ДЮА СК “Барс” пры садзеянні аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РА ГА БРСМ, раённага Цэнтра культуры, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Дзятлаўскай ДЮСШ.

М. МАКСІМАЎ
Фота Б. ВАРНЫ і СК “Барс”.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *