У Новым Годзе — новых гарызонтаў

Падзеі

29 снежня ў актавай зале СШ №3 г. Дзятлава на навагодні ранішнік сабраліся лепшыя вучні школ раёна — пераможцы алімпіядаў, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. У госці да іх завіталі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. І. Крахмальчык, намеснік старшыні райвыканкама М. В. Мацюкевіч, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. І. Жадзейка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. П. Ваніслаўчык.

_MG_0261

_MG_0241

Першым прысутных павітаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. І. Крахмальчык.
— 2015 год быў багаты на святы і значныя падзеі. Гэта быў Год моладзі, год 70-годдзя Вялікай Перамогі, год абласных «Дажынак» на Дзятлаўшчыне, і, што не менш важна, год, калі выпускнікі нашага раёна атрымалі 20 залатых медалёў. Спадзяюся, што і 2016 год будзе для нас такі ж плённы і паспяховы. Няхай усё кепскае застаецца ў старым годзе. Віншую вас з новым, 2016 годам, жадаю новых поспехаў і перамогаў, выдатнага настрою і дабрабыту!

_MG_0268

_MG_0270

_MG_0273

_MG_0305

_MG_0314

_MG_0327

_MG_0335

_MG_0337

_MG_0349

_MG_0356

_MG_0358

_MG_0366

_MG_0382

_MG_0386

_MG_0395

Гаспадары пляцоўкі — педагагічны калектыў і вучні сярэдняй школы №3 горада Дзятлава (менавіта яны сёлета рыхтавалі святочную праграму і музычныя віншаванні для інтэлектуалаў раёна), запрасілі гасцей паўдзельнічаць у рэкламнай кампаніі пад назвай «Новы фармат». Святочная зала на час ранішніка ператварылася ў офіс рэкламнага агенцтва, а госці і гаспадары сталі крэатыўшчыкамі. Яны складалі рэкламныя навагоднія слоганы, разам з прадзюсарам рэкламнай кампаніі Святланай Уладзіміраўнай Урбан рэкламавалі навагоднія прадукты і рэчы, са стылістам навагодняга канала Маяй Няйматаўнай Якаўчык выбіралі адзенне для навагодняй урачыстасці і ўдзельнічалі ў конкурсе «Навагодняя ёлка», а напрыканцы рэкламнай кампаніі самастойна стварылі ўнікальны брэнд Новага года.

_MG_0278

_MG_0351

_MG_0415

_MG_0422

_MG_0426

Па добрай традыцыі юных інтэлектуалаў віншавала каманда-пераможца раённага фестывалю КВЗ-2015 сярод школьнікаў «Магніт» Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Цікавыя фокусы для гасцей свята падрыхтаваў і сёлетні пераможца абласнога моладзевага конкурсу «Малады спецыяліст 21 стагоддзя», настаўнік замежнай мовы і інфарматыкі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Тарас Васільевіч Орсік.
Напрыканцы сустрэчы на свята завіталі Дзядуля Мароз і Снягурка. Яны вырашылі праверыць веды лепшых вучняў Дзятлаўшчыны і правялі для іх цікавы конкурс «Пытанне-адказ». Школьнікі ў адказах ні разу не памыліліся, а гледачы даведаліся, што любімая страва малпы (сімвала надыходзячага 2016 года) — гэта аказваецца не традыцыйны банан, а грэйпфрут. Нарэшце надышоў час і для падарункаў. Цукеркі і прызы для інтэлектуалаў у межах акцыі «Нашы дзеці» былі набыты за кошт бюджэтных сродкаў.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *