У Беларусі з 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя

Падзеі

У Беларусі з 1 ліпеня 2016 года  будзе праведзена дэнамінацыя. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта краіны, Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада падпісаў указ нумар 450 «Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь».

Дакументам пастанаўляецца правесці з 1 ліпеня 2016 года дэнамінацыю афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь і правесці замену па 31 снежня 2016 года абарачаемых грашовых знакаў узору 2000 года ў выглядзе банкнотаў на грашовыя знакі ўзору 2009 года ў выглядзе банкнотаў і манет у суадносінах Br10 тыс. ва ўзорах 2000 года і Br1 у грашовых знаках узору 2009 года.

Усяго з 1 ліпеня 2016 г. у абарачэнне будуць выпушчаны сем наміналаў банкнотаў – 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, і восем наміналаў манет – 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі.

Памятныя банкноты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам, з 1 ліпеня 2016 года падлягаюць прыёму пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў у суадносінах, указаных вышэй, памятныя і зліткавыя (інвестыцыйныя) манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацбанкам, падлягаюць прыёму па намінальнай вартасці пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.

Указам устанаўліваецца, што 1 беларускі рубель узору 2009 года роўны 100 беларускім капейкам узору 2009 года.

З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года грашовыя знакі ўзору 2000 года і грашовыя знакі ўзору 2009 года знаходзяцца ў паралельным абарачэнні і абавязковыя да прыёму  пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў ва ўказаных вышэй суадносінах.

Пры гэтым абмяняць старыя грашовыя знакі на новыя можна будзе:

з 1 студзеня 2017 г. па 31 снежня 2019 г. уключна – у Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь;

з 1 студзеня 2020 г. па 31 снежня 2021 г. уключна – у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.

Абмен грашовых знакаў узору 2000 года на грашовыя знакі ўзору 2009 года ажыццяўляецца без абмежаванняў і без спагнання ўзнагароджання з 1 студзеня 2017 года па 31 снежня 2019 года — у Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2021 года — у Нацыянальным банку.

З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года вытворцы, прадаўцы, пастаўшчыкі, выканаўцы і іх прадстаўнікі пры прадастаўленні спажыўцам інфармацыі аб прапануемых таварах (работах, паслугах) абавязаны ўказваць цэны (тарыфы) у грашовых знаках узору 2000 года і грашовых знаках узору 2009 года.

Нацыянальнаму банку даручана забяспечыць выпуск у абарачэнне грашовых знакаў узору 2009 года і выключэнне з абарачэння грашовых знакаў узору 2000 года з улікам палажэнняў указа.

Банкноты і манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, што выпускаюцца ў абарачэнне з 1 ліпеня 2016 г.

Агульная канцэпцыя дызайну новых банкнотаў адпавядае дэвізу «Мая краіна – Беларусь». Кожны банкнот прысвечаны адной з абласцей Беларусі і г. Мінску. Адпаведнасць вобласці наміналу банкнотаў вызначана ў алфавітным парадку. Выява банкнота наміналам 5 рублёў прысвечана Брэсцкай крэпасці, 10 рублёў — Віцебскай вобласці, 20 рублёў – Гомельскай вобласці, 50 рублёў – Гродзенскай вобласці, 100 рублёў – Мінскай вобласці, 200 рублёў – Магілёўскай вобласці, 500 рублёў – г. Мінску. У дызайне новых банкнотаў узору 2009 года захавана пераемнасць адносна банкнотнага раду ўзору 2000 года ў частцы выкарыстання выяў помнікаў архітэктуры і горадабудаўніцтва.

1-2 рубля

5 рублей

10 рублей

20 рублей

50 рублей

100 рублей

200 рублей

500 рублей

копейки 10, 20, 50

копейки

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *