Адметнасць любога свята — гэта шмат музыкі і песень. У час мерапрыемства «Дажынкі-2015» у Дзятлаве гледачоў добрай музыкай радавалі творчыя калектывы Гродзеншчыны, а таксама госці з Мінску. Народныя песні ў сучаснай апрацоўцы для дзятлаўчан і гасцей горада выканала група «Беларускі гасцінец». Музычныя віншаванні прагучалі і ад фіналістаў рэспубліканскага вакальнага конкурсу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Новыя галасы для любімай краіны». Іх канцэрт адбыўся ў рамках народна-патрыятычнай акцыі «Мы разам!».
Да маладых выканаўцаў далучыліся і ўжо добра вядомыя зоркі беларускай эстрады — Вольга Плотнікава, Саша Нэмо, Эдуард Ханок.
У час праграмы адбылося і ўшанаванне працоўных дынастый Дзятлаўшчыны.
Канцэртную эстафету ад мінскіх артыстаў перанялі выканаўцы з Гродна і Дзятлава.
Тэкст А. Дуброўская
Фота П. Адамчук