Экзамен па пажарнай бяспецы

Здарэнні і бяспека

Трэці, завяршаючы, этап акцыі “Моладзь за бяспеку” прайшоў у гандлёвым цэнтры “Еўраопт”. Яго правялі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, удзельнікі раённай арганізацыі Добраахвотнага пажарнага таварыства, актывісты моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных.

Ім дапамагалі выхаванкі сацыяльна-педагагічнага цэнтра Эма Каролік, Анжаліка Данільчык і Дыяна Цвігун, якія далучыліся да акцыі на другім этапе. Дыяна і Анжаліка прымерылі на сябе вобразы галоўных герояў часопіса “Юны ратаўнік” – зайца Фількі і лісічкі Лількі, а Эма запрашала прахожых да месца правядзення акцыі ў фае магазіна.

2

— Дзятлаўчане пабачылі, што моладзь актыўна задзейнічана ў мерапрыемствах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у тым ліку, у нашым раёне, што маладыя людзі дасведчаныя ў пытаннях пажарнай бяспекі, – раскрыў мэту акцыі інспектар Дзятлаўскага РАНС Аляксандр Беленка.

Гэтым разам юныя ратаўнікі самі экзаменавалі дарослых на веданне правілаў бяспечных паводзінаў, а лепшым знаўцам уручалі тэматычныя прызы і інфармацыйныя брашуры. Згадалі найбольш частыя прычыны пажараў – неасцярожнасць пры курэнні, неасцярожнае абыходжанне з агнём, абмеркавалі, як папярэдзіць надзвычайную сітуацыю.

— Ад самых маленькіх удзельнікаў акцыі патрабавалася толькі іх прысутнасць і ўсмешка, – расказалі юныя ратаўнікі-пажарныя. – Кожны з іх атрымаў расфарбоўку і маляўнічыя наклейкі.

А бацькам малечы актывісты моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных нагадалі, што дзяцей да 14 гадоў нельга пакідаць дома адных.

Н. АВЯРЧУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *