Міжнародны наглядальнік Загорка: настроены аптымістычна адносна таго, як арганізуюцца выбары ў Беларусі

Улада

Адзін з удзельнікаў групы міжнародных наглядальнікаў, Альянса місій наглядальнікаў, Ханс-Юрген Загорка адзначыў у гутарцы з журналістамі, што настроены аптымістычна адносна таго, як арганізуюцца выбары ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў наглядальніка, калі выбары атрымаюць пазітыўную ацэнку, і далей сітуацыя прадоўжыць развівацца ў такім жа напрамку, то гэта будзе вельмі важным крокам на шляху да ўступлення Беларусі ў Савет Еўропы. Ён яшчэ раз падкрэсліў, што спадзяецца на правядзенне выбараў у пазітыўным ключы.

Пры гэтым прадстаўнікі маніторынгавай місіі адзначылі, што ў іх групу ўваходзіць 10 міжнародных наглядальнікаў, але ім таксама будзе дапамагаць беларускі персанал, у тым ліку студэнты-сацыёлагі.

У час гутаркі з журналістамі, прадстаўнік гэтай групы сказаў, што асаблівую ўвагу яны ўдзеляць аналізу асвятлення выбарчай кампаніі ў СМІ. «Мы прадстаўляем дэлегацыю, якая будзе займацца вельмі падрабязным аналізам СМІ з пункту гледжання колькасці і якасці», — адзначыў Ханс-Юрген Загорка. Не менш пільна альянс будзе сачыць за атмасферай у краіне. Пры гэтым наглядальнік дадаў, што бягучы візіт у Беларусь для яго не першы, раней ён працаваў у Мінску выкладчыкам.

Альянс місій наглядальнікаў — гэта група міжнародных наглядальнікаў, у якую ўваходзяць Еўрапейскі інстытут Лібертас (Германія), Еўрапейскі фонд дэмакратыі (Бельгія) і Альянс «Еўрапейскі інстытут дэмакратыі» (Францыя). Асноўная задача аб’яднанай групы — маніторынг выбараў Прэзідэнта Беларусі. Наглядальнікі будуць аналізаваць перадвыбарную сітуацыю, працаваць непасрэдна ў дзень выбараў, а таксама ажыццяўляць паслявыбарнае назіранне.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *