Участковыя выбаркамы пачнуць удакладняць спісы выбаршчыкаў пасля 26 жніўня

Улада

Участковыя выбаркамы пачнуць удакладняць спісы выбаршчыкаў пасля 26 жніўня, паведаміла ў сваім пазачарговым відэазвароце 22 жніўня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня ЦВК адзначыла, што 23 жніўня завяршаецца тэрмін падачы дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. «26 жніўня — апошні дзень для ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій. Менавіта пасля 26 жніўня пачнецца вельмі важная работа па ўдакладненні спісаў выбаршчыкаў. Ёю зоймуцца ўчастковыя выбарчыя камісіі, якім прадставяць першапачатковыя прапановы мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы», — растлумачыла яна.

Па выніках гэтай работы будуць складзены дакладныя спісы выбаршчыкаў, па якіх будуць накіроўвацца запрашэнні наведаць выбарчы ўчастак у дзень выбараў 11 кастрычніка. Такія запрашэнні атрымаюць усе выбаршчыкі Рэспублікі Беларусь, уключаныя ў спісы.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *