У доўгатэрміновым маніторынгу выбараў Прэзідэнта Беларусі будуць удзельнічаць больш як 40 прадстаўнікоў СНД

Улада

У доўгатэрміновым маніторынгу выбараў Прэзідэнта Беларусі будуць удзельнічаць больш як 40 наглядальнікаў ад краін Садружнасці. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы кіраўніка місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргея Лебедзева са старшынёй Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

«Упор будзе зроблены на доўгатэрміновы маніторынг, які будуць ажыццяўляць больш як 40 чалавек», — адзначылі ў прэс-службе. Плануецца, што актыўны ўдзел у назіранні прымуць прадстаўнікі Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці, дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Дзярждумы і Савета Федэрацыі, а таксама дзяржаў — удзельніц Садружнасці.

Каардынаваць работу наглядальнікаў будзе штаб місіі, які ўжо фактычна пачаў працаваць. Ва ўсіх абласных цэнтрах будуць адкрыты аддзяленні гэтага штаба, што дасць магчымасць арганізаваць работу наглядальнікаў непасрэдна ў гарадах і раёнах, пастаянна кантактаваць з тэрытарыяльнымі і ўчастковымі выбарчымі камісіямі, праводзіць маніторынг этапаў выбарчай кампаніі.

Як паведамілі ў прэс-службе, ужо ў пачатку наступнага тыдня наглядальнікі наведаюць усе вобласці, дзе азнаёмяцца з вынікамі ўтварэння тэрытарыяльных выбарчых камісій, ходам праверкі подпісаў, сабраных ініцыятыўнымі групамі ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, папрысутнічаюць на пасяджэннях раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, прысвечаных пытанням утварэння ўчастковых камісій па выбарах кіраўніка дзяржавы.

Падагульняючы дакумент па выніках назірання будзе грунтавацца на кансалідаваных вывадах доўгатэрміновых і кароткатэрміновых наглядальнікаў.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *