Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва мае намер удзельнічаць у маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

Улада

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) выказала жаданне ўдзельнічаць у маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Выказалі жаданне ўдзельнічаць у маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў наглядальнікі ад ШАС. Ад гэтай арганізацыі таксама, відаць, будзе наглядальная місія», — расказала Лідзія Ярмошына. Яна таксама адзначыла, што да 1 верасня ў краіне чакаецца прысутнасць каля 40 доўгатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ. Плануецца, што кароткатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ будзе каля 400 чалавек.

Акрамя таго, паводле слоў старшыні ЦВК, ужо акрэдытаваны 33 міжнародныя наглядальнікі ад дзяржаў — удзельніц СНД.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *