Лукашэнка: у Беларусі не будзе штучна стрымлівацца курс нацыянальнай валюты

Падзеі

У Беларусі не будзе штучна стрымлівацца курс нацыянальнай валюты. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання і размовы з працоўным калектывам ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мы не будзем штучна стрымліваць курс нацыянальнай валюты адносна іншых валют. І мы гэтага не робім. Калі мы пачнём яго стрымліваць і неяк спрабаваць гэтым стрымаць інфляцыю, дапамагчы чамусьці (не тыя часы), мы зноў прыйдзем да таго, што разава давядзецца на 30 працэнтаў дэвальваваць валюту», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што па гэтай прычыне ў краіне прытрымліваюцца плаваючага курса.

«Тое, што зрабілі цяпер Казахстан і Расія, мы гэта зрабілі раней, каб не спаліць золатавалютныя рэзервы. Добра, крыху золата даражэе, у нас яго, напэўна, тон пад 30, — адзначыў Прэзідэнт. — Таму мы прытрымліваемся плаваючага курса, каб прайсці гэтыя цяжкія часы».

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў цяперашняй сітуацыі нельга стрымліваць цэны. «Мы паглядаем на цэны, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Калі пачнём трымаць, пойдуць тавары з рынку».

«Так. Ёсць нейкая валацільнасць, рух, — адзначыў Прэзідэнт. — Я вам клянуся, што мы нічога не робім, каб стрымліваць або ж узмацняць ці аслабляць нацыянальную валюту. Будзе больш валюты — будзе ніжэйшы курс, будзе высокі попыт, валюты не будзе — вы ведаеце, што будзе». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што менавіта па гэтай прычыне ён патрабуе нарошчваць экспарт для прытоку ў краіну валюты.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *