Каардынатарам групы наглядальнікаў ад МПА СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі назначаны Юрый Вараб’ёў

Улада

Каардынатарам групы наглядальнікаў ад МПА СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі назначаны Юрый Вараб’ёў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт МПА СНД.


У адпаведнасці з запрашэннем старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча і старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі прыняць удзел у міжнародным маніторынгу падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Міжпарламенцкая асамблея СНД пачала фарміраванне групы наглядальнікаў. Распараджэннем старшыні Савета МПА СНД Валянціны Мацвіенка каардынатарам групы па прапанове Федэральнага Сходу РФ назначаны намеснік старшыні Савета Федэрацыі Юрый Вараб’ёў, гаворыцца ў размешчаным паведамленні.

Юрый Вараб’ёў — кандыдат палітычных навук, прадстаўнік ад заканадаўчага (прадстаўнічага) органа дзяржаўнай улады Валагодскай вобласці. У Савеце Федэрацыі курыруе падрыхтоўку і правядзенне форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, удзельнічае ў рабоце Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, а таксама ў рабоце Міжпарламенцкай камісіі Савета Федэрацыі і Савета Рэспублікі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

Група наглядальнікаў ад МПА СНД (увойдзе ў склад місіі Садружнасці Незалежных Дзяржаў) прыме ўдзел у маніторынгу падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Беларусі, якія адбудуцца 11 кастрычніка 2015 года.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *