Датэрміновае галасаванне не будзе праводзіцца на ўчастках у бальніцах

Улада

На маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Беларусі датэрміновае галасаванне не будзе праводзіцца на ўчастках пры медыцынскіх установах, паведаміў сёння журналістам начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Галасаванне толькі ў асноўны дзень», — сказаў Алег Панчук. Ён дадаў, што як правіла галасаванне на ўчастках у бальніцах завяршаецца даволі рана. Часам даныя па прагаласаваўшых па ўсёй краіне ёсць ужо да 12:00.

Алег Панчук таксама растлумачыў, што прыкладна за тыдзень да выбараў, калі дазволяць пратаколы аказання медыцынскай дапамогі, максімум пацыентаў адпусцяць дадому. Але пацыенты, безумоўна, будуць паступаць у апошні тыдзень перад днём галасавання. Яны будуць галасаваць на ўнутраных участках, якія ёсць пры кожнай бальніцы. «Пацыентаў не трэба некуды дадаткова перавозіць», — адзначыў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.

Ён не змог назваць дакладную колькасць пацыентаў, якія звычайна галасуюць. Пры гэтым Алег Панчук паведаміў, што агульная колькасць бальнічных ложкаў у гэтых установах аховы здароўя — каля 100 тыс. Але ў дзень галасавання пацыентаў менш, чым у звычайныя дні.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *