БДІПЧ АБСЕ прымае заяўкі для ўдзелу ў маніторынгавай місіі на выбарах Прэзідэнта Беларусі

Улада

БДІПЧ АБСЕ прымае заяўкі на ўдзел у маніторынгавай місіі на выбарах Прэзідэнта Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт арганізацыі.

«Пасля атрымання афіцыйнага запрашэння прыняць удзел у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Рэспубліцы Беларусь, якія пройдуць 11 кастрычніка 2015 года, на падставе рэзультатаў і вывадаў місіі па ацэнцы патрэбнасцей 14-17 ліпеня 2015 года, а таксама ў адпаведнасці з мандатам, БДІПЧ АБСЕ рыхтуецца да разгортвання місіі назірання за выбарамі», — гаворыцца ў размешчаным паведамленні.

У прыватнасці, размова ідзе аб пошуку знешніх кансультантаў на наступныя пасады: кіраўніка місіі, яго намесніка, аналітыка па выбарах, палітычнага і прававога аналітыкаў, медыяаналітыка, а таксама каардынатара доўгатэрміновых наглядальнікаў.

Пры гэтым адзначаецца, што ўсе назначэнні часовыя, па кантракце, і працягласць іх будзе каля васьмі тыдняў (у выпадку, калі спатрэбіцца правядзенне другога тура прэзідэнцкіх выбараў, назначэнні могуць быць прадоўжаны прыкладна на тры тыдні). Кандыдаты павінны быць грамадзянамі любой дзяржавы — удзельніцы АБСЕ, за выключэннем Беларусі. Адно з асноўных патрабаванняў — яны павінны быць зарэгістраваны ў базе даных экспертаў па выбарах БДІПЧ.

Кандыдаты павінны быць гатовы падключыцца да маніторынгавай місіі па першым патрабаванні ў канцы жніўня. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 10 жніўня.

У інфармацыі таксама гаворыцца, што дзяржавам — удзельніцам АБСЕ будзе прапанавана адправіць 40 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў. Жадаючым стаць доўгатэрміновым або кароткатэрміновым наглядальнікам прапануецца звязацца са сваёй дэлегацыяй АБСЕ ў Вене або Міністэрствам замежных спраў.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *