Ананіч: галоўная задача СМІ ў час выбарчай кампаніі — прыцягнуць грамадзян на выбарчыя ўчасткі

Улада

Галоўная задача сродкаў масавай інфармацыі ў час выбарчай кампаніі — прыцягнуць грамадзян на выбарчыя ўчасткі. Такое меркаванне выказала сёння журналістам міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік ведамства звярнула ўвагу, што СМІ самастойныя ў сваёй рэдакцыйнай палітыцы і закон забараняе ўмяшанне ў яе. «Але самая галоўная задача, якая сёння ёсць у нашага інфармацыйнага поля, — у поўным аб’ёме забяспечыць канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне дакладнай і поўнай інфармацыі, а таксама прыцягнуць іх на выбарчыя ўчасткі. Сёння беларусы не абыякавыя да сваёй будучыні і да выбару гэтай будучыні», — лічыць Лілія Ананіч.

Пры гэтым, паводле яе слоў, рэдакцыям не трэба апускацца да «жаўцізны», якую эксплуатуюць асобныя інтэрнэт-рэсурсы. «Думаю, што ўзважаная, адказная журналістыка — той крытэрый, які вызначае папулярнасць у чытацкай і глядацкай аўдыторыі, — сказала Лілія Ананіч. — Першыя радкі публікацыі або сюжэта адразу паказваюць, што журналіст хоча сказаць свайму гледачу, слухачу, чытачу».

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *