Агітацыя за байкот выбараў супярэчыць літары і духу закону

Улада

Агітацыя за байкот выбараў супярэчыць літары і духу закону, заявіла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

«Лічыць магчымым і мэтазгодным вядзенне перадвыбарнай агітацыі, накіраванай на зрыў выбараў, — нонсэнс, гэта супярэчыць духу закону і літары закону. Выбары — гэта дарагое дзяржаўнае мерапрыемства, ад яго залежыць лёс краіны, і зрываць яго толькі таму, што выбары некаму не падабаюцца або не падабаецца спіс кандыдатаў, проста безадказна. Дзяржавы не павінны дапускаць такога», — лічыць старшыня ЦВК.

Паводле яе слоў, раней у беларускім заканадаўстве была норма, якая прадугледжвала магчымасць вядзення агітацыі як за ўдзел у выбарах, так і супраць іх. «На гэты момант магчыма агітацыя толькі за ўдзел у выбарах або за канкрэтных кандыдатаў. Агітацыя, накіраваная на зрыў выбараў, гэта значыць на іх байкот, з’яўляецца незаконнай і можа карацца адміністрацыйнай адказнасцю. Калі кандыдаты (або іх давераныя асобы) будуць займацца такой агітацыяй, можна страціць нават рэгістрацыю кандыдата ў прэзідэнты. Гэта абсалютна правамерная норма», — заўважыла Лідзія Ярмошына.

«Ды і само паняцце перадвыбарнай агітацыі прадугледжвае заклік да ўдзелу ў выбарах, галасавання за таго ці іншага кандыдата. Калі мы не можам прымушаць выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах (як робяць некаторыя цалкам развітыя дзяржавы, дзе ў адваротным выпадку людзі могуць панесці адміністрацыйную адказнасць), то, прынамсі, дзейнасць, накіраваную на зрыў выбараў, вядома, трэба спыняць», — дадала старшыня ЦВК.

Як паведамлялася раней, да 10 верасня Цэнтрвыбаркам плануе зарэгістраваць кандыдатаў у прэзідэнты, пасля чаго пачнецца найбольш цікавы перыяд выбарчай кампаніі — перыяд перадвыбарнай агітацыі.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *