Рапота: задача журналістаў у час перадвыбарнай кампаніі — прыцягнуць увагу да важнейшых пытанняў развіцця краіны

Улада

Задача СМІ ў час перадвыбарнай кампаніі — прыцягнуць увагу да важнейшых пытанняў развіцця краіны. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, каменціруючы ролю прэсы ў кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Дзе б гэта ні адбывалася (выбарчая кампанія. — Заўвага БЕЛТА) — у Беларусі або ў любой іншай краіне — я праціўнік распальвання нянавісці, выпадаў асобаснага характару, — сказаў Рыгор Рапота. — Павінна быць сур’ёзная размова аб будучыні краіны, аб палітыцы, аб эканоміцы, аб тых пытаннях, якія хвалююць насельніцтва. Таму тут вельмі важная роля ў журналістаў: прыцягнуць увагу выбаршчыкаў да асноўных, карэнных пытанняў краіны».

Дзяржсакратар адзначыў, што ўважліва сочыць за ўсімі этапамі выбарчай кампаніі ў Беларусі, у тым ліку за дыялогам з міжнароднай супольнасцю.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *