Пры ЦВК Беларусі акрэдытаваны 8 наглядальнікаў

Улада

Колькасць акрэдытаваных пры Цэнтрвыбаркаме Беларусі наглядальнікаў павялічылася да васьмі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на матэрыялы, размешчаныя на афіцыйным сайце ЦВК.

У ліку апошніх акрэдытацыю атрымалі прадстаўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Леанід Бабічаў і прадстаўнік партыі БНФ Юрый Чавусаў. Раней пры Цэнтральнай камісіі таксама былі акрэдытаваны прадстаўнікі РГА «Белая Русь» Сяргей Пігараў, Беларускага хельсінкскага камітэта Дзмітрый Чарных, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Эдуард Нарышкін, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Аляксандр Еўдакімчык, Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук і Камуністычнай партыі Беларусі Георгій Атаманаў.

Згодна з Выбарчым кодэксам вылучаць сваіх наглядальнікаў для акрэдытацыі пры ЦВК могуць афіцыйна зарэгістраваныя ў краіне палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні.

Прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў Беларусі 11 кастрычніка. Цяпер у краіне ідзе збор подпісаў у падтрымку вылучэння патэнцыяльных кандыдатаў. У гэтай рабоце задзейнічаны восем ініцыятыўных груп.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *