Патрыярх Кірыл накіраваў падзячнае пісьмо мітрапаліту Паўлу

Падзеі

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл па выніках першасвяціцельскага візіту ў Беларусь накіраваў падзячнае пісьмо Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.

Патрыярх сардэчна падзякаваў мітрапаліту, духавенству і вернікам за гасціннасць, аказаную ў час яго знаходжання на беларускай зямлі. Ён шчыра рады таму, што прыняў удзел у памятных мерапрыемствах, прысвечаных 1000-годдзю скону святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра і 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у малітвенным святкаванні Сабора Беларускіх святых у Мінску і ў Брэсце, а таксама у адкрыцці Духоўна-адміністрацыйнага і адукацыйнага цэнтра Экзархата.

“Высока ацэньваю вынікі сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, а таксама з архірэямі Беларускай праваслаўнай царквы, — адзначаецца ў пісьме. — Вялікую радасць мне даставіла сустрэча з каардынатарамі і кіраўнікамі праектаў конкурсу “Праваслаўная ініцыятыва”.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *