Дзятлаўшчына будаўнічая

Падзеі

Не так шмат часу засталося да абласнога свята “Дажынкі”, якое сёлета пройдзе на Дзятлаўшчыне. Гэта відаць і па маштабах рамонтных работ, якія разгарнуліся ў раёне. На сёння толькі ў Дзятлаве можна налічыць каля дзесяці аб’ектаў рамонту і рэканструкцыі. Наведаем некаторыя з іх і даведаемся, як ідуць справы.

Найперш варта адзначыць, што завершаны работы па рэканструкцыі даху на будынку гарадской аптэкі №55 і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. У выніку дах кардынальна змяніў дызайн, ператварыўшыся з плоскага ў чатырохскатны, з франтонам, пад зялёнай металачарапіцай. Работы за два месяцы выканалі будаўнікі ААТ “Будкомплекс”, а фінансаваліся яны з пазабюджэтнай дзейнасці (РУП “Белфармацыя”) і з абласнога бюджэту (райЦГЭ). Агульная сума выкананых работ склала амаль 530 мільёнаў рублёў.

_MG_2834

 

У Дзятлаўскай райбальніцы будаўнічыя работы толькі пачаліся. За кошт абласнога бюджэту тут будзе выкананы рамонт даху, рамонт фасаду з уцяпленнем, замена вокнаў на пластыкавыя. Цяпер на аб’екце працуе брыгада маляроў-тынкоўшчыкаў ААТ “Будкомплекс”, пазней да іх далучацца будаўнікі іншых спецыяльнасцяў. Меркаваныя тэрміны завяршэння работ – пачатак жніўня. Акрамя таго, пры раённай фінансавай падтрымцы плануецца добраўпарадкаваць тэрыторыю каля будынка хуткай дапамогі.

Сёлетнія абласныя “Дажынкі” для КУП “Дзятлавакінавідэасетка” нагода адрамантаваць ганак ля кінатэатра “Стапарожнік”. Фінансавыя выдаткі арганізацыя дзеліць папалам з дзятлаўскім раённым бюджэтам. Работы вядуць будаўнікі дзятлаўскай МПМК-147. Старая канструкцыя была знята “пад ноль”, цяпер робіцца адмостка. Кінааматарам даводзіцца цярпець часовыя нязручнасці, каб патрапіць на сеанс, але іх цярпенне будзе ўзнагароджана: новы ганак, выкладзены напалову пліткай (бакавая частка) і керамагранітам (цэнтральны ўваход), будзе гатовы ўжо да сярэдзіны ліпеня.

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *