Шанаванне ветэранаў

Падзеі

Напярэдадні знамянальнай даты, 70-годдзя Вялікай Перамогі, Дзятлаўскай раённай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, адміністрацыяй аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі былі арганізаваны сустрэчы-шанаванні ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пайшлі на пенсію з аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Віншаванні і шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабра і ўдачы адрасавалі ўдзельніку Вялікай Айчыннай вайны Аляксандры Захараўне Сцяпанавай і Юліі Вікенцьеўне Казак. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры Марына Леанідаўна Бортка, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганна Вячаславаўна Лашчэўская, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валянціна Ільінічна Марцукевіч уручылі ветэранам кветкі і аказалі матэрыяльную дапамогу.
Ветэраны шчыра дзякавалі за віншаванні і падарункі. Клопат і ўвага, якімі ў гэтыя дні яны акружаны, падбадзёрылі іх, надалі новых сілаў, добрага настрою.
А. ЛАШЧЭЎСКАЯ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *