Кветкі — да абеліска Славы

Падзеі

У 70-ю гадавіну Вялікай Перамогі мітынг-рэквіем адбыўся каля абеліска Славы ў Дзятлаве

IMG_4763Удзел у мерапрыемстве прынялі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, кіраўніцтва раёна, моладзь, школьнікі, жыхары горада.

Напачатку прысутных павітаў са святам – Днём Перамогі – старшыня раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі, а затым ён перадаў віншавальную эстафету старшыні раённага выканаўчага камітэта І. Крахмальчыку.
У сваёй прамове старшыня райвыканкама засяродзіў увагу і ўзгадаў, якой цаной была здабыта Вялікая Перамога, якія ахвяры панесла Дзятлаўшчына за час акупацыі фашыстамі, як аднаўлялася наша зямля.
Звяртаючыся да прысутных, І. Крахмальчык падзякаваў ветэранам за Перамогу, пажадаў, каб неба над нашай Беларуссю было мірнае.
Да пажаданняў здароўя, сямейнага дабрабыту, поспехаў і працоўных набыткаў дзятлаўчанам далучыліся ваенны камісар раённага ваеннага камісарыята Г. Суравец, першы сакратар раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ” А. Чурай, благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі М. Пінчук, ксёндз касцёла Святых Анёлаў аграгарадка Раготна В. Захарэўскі.
Памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне была ўшанавана хвілінай маўчання і воінскім салютам. Да абеліска Славы і магілы Невядомага салдата былі ўскладзены гірлянды, вянкі, букеты кветак.

IMG_4771

IMG_4788

IMG_4845
І. МІХАЙЛОЎСКАЯ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *