Аператыўны штаб “Дажынак-2015” збіраўся ў Дзятлаве

Падзеі

У аўторак 19 мая ў Дзятлаве адбылося чарговае пасяджэнне аператыўнага штаба па абласных “Дажынках-2015”, у якім браў удзел намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко. На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі Дзятлаўскага райвыканкама, будаўнічых арганізацый раёна.

У далейшым пасяджэнні аператыўнага штаба будуць насіць рэгулярны характар – праходзіць двойчы на тыдзень. У адной з бліжэйшых нарадаў возьме ўдзел старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Нагадаем, абласная ўрачыстасць шанавання хлебаробаў “Дажынкі-2015” адбудзецца на Дзятлаўшчыне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *