Вынікі падведзены. Акрэслены задачы

Падзеі

Пашыранае пасяджэнне-нарада аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама адбылася ў Дзятлаўскім раённым доме культуры .

Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні райвыканкама М. В. Мацюкевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А. У. Камароў, першы намеснік начальніка АУС райвыканкама А. М. Зенаў, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу У. Ф. Казак, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» А. М. Кудзінаў, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Л. Ю. Кашко.

У час мерапрыемства, на якое былі запрошаны намеснікі старшыняў па ідэалагічнай рабоце СВК і прадпрыемстваў раёна, работнікі культуры, былі падведзены вынікі работы ідэалагічнага актыву, дзейнасці ўстановаў культуры Дзятлаўшчыны за мінулы год, акрэслены задачы на год сёлетні.

Са справаздачай аб рабоце ідэалагічнага актыву Дзятлаўскага раёна выступіла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Н. Я. Калодка. Яна засяродзіла ўвагу на рабоце па ўдасканаленні кадравага актыву ідэалагічных работнікаў за мінулы год, іх дзейнасці ў вырашэнні надзённых пытанняў 2014 года. Гэта і выбары ў мясцовыя Саветы дэпутаў 27 склікання, 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прапаганда здаровага ладу жыцця, прафілактыка асацыяльных паводзінаў. У гэтым накірунку ідэалагічныя работнікі цесна супрацоўнічаюць з органамі мясцовага самакіравання.

Як павінна весціся работа ідэалагічнага актыву — дадзенае пытанне на працягу мінулага года абмяркоўвалася на шэрагу семінараў-нарадаў. Як станоўчы паказчык дадзенай практыкі — вынікі конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў арганізацыях Гродзенскай вобласці. Першае месца ў конкурсе заняў калектыў цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, другое — калектыў ЦБУ №407 філіяла №413 ААТ «ААБ «Беларусбанк» г. Дзятлава.

Увагу ў сваім дакладзе Н. Я. Калодка засяродзіла і на рабоце з моладдзю, аналітычнай і маніторынгавай дзейнасці аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Падкрэсліла, што ў цэлым, за мінулы год была праведзена значная работа, прыярытэтныя накірункі якой будуць прадоўжаны і Год моладзі. Ён багаты на падзеі — выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 70-годдзе Вялікай Перамогі, абласныя «Дажынкі» ў Дзятлаве, 75-годдзе Дзятлаўскага раёна. І ўсім гэтым падзеям важна надаць першачарговую ўвагу, забяспечыць іх належнае ідэалагічнае суправаджэнне.

Аб рабоце ўстановаў культуры расказаў намеснік начальніка ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. В. Шыцько. Ён засяродзіў ўвагу на аптымізацыі бібліятэчнай галіны раёна і сельскіх Дамоў культуры ў мінулым годзе. У гэтым годзе будзе праведзена рэарганізацыя ўстановаў культуры: з красавіка 2015 года на Дзятлаўшчыне пачнуць працаваць раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, які ўключыць ўсе дамы культуры Дзятлаўшчыны і Дзятлаўская раённая бібліятэка, якая ўключыць усе бібліятэкі раёна.

Спыніўся В. В. Шыцько і на конкурсным жыцці ўстановаў культуры раёна, іх дасягненнях.

У час пасяджэння вопытам работы падзяліліся прадстаўнікі арганізацый Дзятлаўшчыны. Выступілі намеснік дырэктара Дзятлаўскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце І. І. Скварчынскі, першы намеснік начальніка АУС райвыканкама А.М. Зенаў, член прэзідыума раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Т. П. Ваніслаўчык, дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея В. М. Цюшляева, дырэктар раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці М. У. Лукіянец, дырэктар Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў С. А. Лішык.

Падводзячы вынікі пасяджэння, намеснік старшыні райвыканкама М.В. Мацюкевіч назваў прыярытэтныя задачы работы ідэалагічных работнікаў і ўстановаў культуры. Гэта актывізацыя работы над мерапрыемствамі да 70-годдзя Вялікай Перамогі, дапамога ветэранам, правядзенне мерапрыемстваў да юбілейных датаў, у рамках года Моладзі. Таксама намеснік старшыні райвыканкама ўручыў Ганаровыя граматы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама І. І. Скварчынскаму, Л. М. Цюленінай, Н. Р. Лішык, А. У. Шалеснай .

Узнагароды ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымалі А. К. Сачык, А. А. Добыш, В. Л. Чапукойць.

Падарунак ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» атрымала А. Л. Свіб.

Шэраг работнікаў культуры раёна былі адзначаны ўзнагародамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

А. ДУБРОЎСКАЯ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *