Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя!
Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём медыцынскага работніка.
Праца медыка заўсёды была і застаецца самай высакароднай і запатрабаванай і па праве ляжыць у аснове дабрабыту нашага грамадства. Вашымі рукамі захоўваецца самае дарагое, што ёсць у чалавека — яго здароўе.
Цяпер медыцына з’яўляецца адным з найважнейшых фактараў сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы. Асноўнымі арыенцірамі ў сістэме аховы здароўя з’яўляюцца сучаснае і дынамічнае развіццё, дакладная работа медыцынскіх установаў, даступнасць і якасць аказання медыцынскай дапамогі кожнаму чалавеку. Ад персаналу сістэмы аховы здароўя патрабуецца валоданне перадавымі тэхналогіямі і высокім узроўнем падрыхтоўкі.
Мы дзякуем вам за адказную працу, за гатоўнасць змагацца за жыццё і здароўе кожнага чалавека, які мае патрэбу ў вашай дапамозе. Упэўнены, што дзейнасць медыцынскіх работнікаў і надалей будуць вызначаць высокае прафесійнае майстэрства, чуласць і спагада да людзей. Няхай чалавечая ўдзячнасць будзе заслужанай узнагародай за вашу гуманную і такую неабходную працу.
Прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя і новых прафесійных поспехаў. Шчасця, міру і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт
Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…
Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…
Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…