100 гадоў стабільнасці, упэўненасці, дабрабыту

За дзесяцігоддзі свайго развіцця Беларусбанк ператварыўся ў цэлую сістэму прадуктаў і сэрвісаў для жыцця і бізнесу, даступных у любы час і ў любым пункце зямнога шара.

Гэта найбуйнейшы банк нашай краіны, які заўсёды імкнецца ствараць камфортныя ўмовы для сваіх кліентаў, прадбачыць іх патрэбы і дзейнічаць на апярэджанне.

З нагоды важкай юбілейнай даты, стагоддзя з дня заснавання банка, прыемны сюрпрыз чакаў калектыў і кіраўніка цэнтра банкаўскіх паслугаў № 407 ААТ “ААБ Беларусбанк” горада Дзятлава: павіншаваць спецыялістаў і ўручыць заслужаныя ўзнагароды прыйшла намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Вольга Жэлезоўская.

– Калі звярнуцца да гісторыі грашова-фінансава-крэдытных арганізацый нашай краіны, то наўрад ці хто з іх можа пахваліцца векавым юбілеем работы. Адкрытае акцыянернае таварыства “Беларусбанк” – гэта надзейны партнёр дзяржавы, якому нашы прадпрыемствы і бізнес могуць даверыць свае грошы. За 100 гадоў існавання вы ўстойліва развіваліся і ўпэўненымі крокамі ішлі ў будучыню. Жадаю, каб вашай арганізацыі і надалей спадарожнічаў поспех. Спецыялістам – асабістага дабрабыту і каб паўсядзённая праца была дастойна ацэнена, – адзначыла намеснік старшыні.

Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама Вольга Антонаўна ўручыла галоўнаму спецыялісту сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу Надзеі Мазоль. Такая ж узнагарода перададзена спецыялісту па аказанні рознічных банкаўскіх паслугаў Святлане Вайчык .

Падзячнымі лістамі райвыканкама адзначаны спецыялісты па аказанні рознічных банкаўскіх паслугаў Таццяна Качан і Марына Жэгала.

За шчырыя віншаванні і ўзнагароды Вользе Жэлезоўскай падзякаваў дырэктар ЦБП № 407 ААТ “ААБ Беларусбанк” горада Дзятлава Аляксей Юхневіч. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што супрацоўніцтва банка з раённым выканаўчым камітэтам заўсёды было плённым і выніковым, і асабліва прыемна, што да важкай юбілейнай даты заслужана адзначаны банкаўскія спецыялісты.

Нягледзячы на тое, што сваё “каляндарнае” стагоддзе Беларусбанк святкуе 26 снежня, эстафета віншаванняў, цікавых праектаў і новых ідэй доўжыцца на працягу ўсяго 2022 года.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дедков и Петрушко одержали победу на старте турнира по пляжному волейболу в Минске

Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…

14 часов ago

Правільныя арыенціры атрыманы

Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…

14 часов ago

Прием граждан и прямая линия

11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…

14 часов ago

Ахова працы – неабходны крок на шляху да зніжэння рызык

У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…

15 часов ago

Да іконы Божай Маці – мірнымі дарогамі Беларусі

Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай…

15 часов ago

Общественная безопасность на объектах железнодорожного транспорта. Что важно знать

Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…

16 часов ago