Першы ў свеце дакумент аб абароне птушак быў падпісаны ў 1902 годзе – “Міжнародная канвенцыя па ахове птушак, карысных у сельскай гаспадарцы”, у 1950 годзе яе абнавілі.
У Беларусі зарэгістравана 332 віды птушак, гняздуецца 238 відаў, большасць з іх з’яўляюцца пералётнымі (мігруючымі). У Чырвоную кнігу нашай краіны ўключана 70 відаў птушак.
У мэтах павышэння эфектыўнасці мер па іх ахове і месцаў знаходжання Рэспубліка Беларусь узаемадзейнічае з іншымі дзяржавамі. Наша краіна далучылася да шэрагу міжнародных дагавораў і ўзяла на сябе адпаведныя абавязацельствы. У 2003 годзе Беларусь далучылася да Канвенцыі аб захаванні мігруючых відаў дзікіх жывёл (Бонская канвенцыя),
у 2015-м – да Пагаднення па ахове афра-еўразійскіх мігруючых водна-балотных птушак. Галоўнае – прыняць меры па іх захаванні, звяртаючы асаблівую ўвагу на віды, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення і маюць неспрыяльны ахоўны статус. У апошнія гады цікавасць да назіранняў за птушкамі ў прыродзе хутка ўзрастае, а за мяжой сфарміраваўся цэлы кірунак – бердвотчынг.
Нягледзячы на прынятыя меры аховы, колькасць многіх відаў птушак, якія знаходзяцца пад пагрозай глабальнага знікнення, працягвае зніжацца. Для прадухілення далейшай дэградацыі экасістэм і знікнення ўнікальных відаў неабходна надаць значную ўвагу рэалізацыі практычных мерапрыемстваў планаў дзеянняў па іх захаванні.
Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыіпрыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…