Гайдукевіч супраць павышэння пенсійнага ўзросту

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Сяргей Гайдукевіч сёння ў час сустрэчы з выбаршчыкамі ў клубе «Ракетчык» заявіў, што ён супраць павышэння пенсійнага ўзросту, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Некаторыя палітыкі гавораць, што яны могуць хоць з заўтрашняга дня ўзняць пенсіі, калі павялічыць пенсійны ўзрост. Нельга так, гэта далёка не выйсце са становішча. Таму я катэгарычна супраць узняцця пенсійнага […]

Продолжить чтение

Лазавік: праверка выбаркамаў па ўсёй Беларусі паказала поўную гатоўнасць да выбараў

Праверка выбарчых камісій і ўчасткаў, якая прайшла сёння па ўсёй Беларусі, паказала поўную гатоўнасць да маючых адбыцца выбараў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. «У час праверкі ставілася задача не толькі перадаць у ЦВК пэўную статыстыку, але і прааналізаваць рэальны стан матэрыяльнай базы выбарчых участкаў. Такая інфармацыя паступіла ў Цэнтрвыбаркам, і мы можам канстатаваць, […]

Продолжить чтение

Галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Датэрміновае галасаванне: праводзіцца з 6 па 10 кастрычніка 2015 года з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Галасаванне ў дзень выбараў на ўчастку: праводзіцца 11 кастрычніка 2015 года з 8.00 да 20.00. Галасаванне ў дзень выбараў па месцы знаходжання выбаршчыка*: праводзіцца 11 кастрычніка 2015 года з 8.00 да 20.00. У спісы для галасавання […]

Продолжить чтение

ЦВК Беларусі размясціў чарговую справаздачу аб папаўненні асабістых фондаў кандыдатаў у прэзідэнты

Цэнтрвыбаркам размясціў на сваім сайце чарговую справаздачу аб агульнай суме сродкаў, што паступілі ў выбарчыя фонды кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, і аб агульнай суме зрасходаваных сродкаў, паведамляе БЕЛТА. Па стане на 30 верасня ў асабісты фонд Сяргея Гайдукевіча паступіла больш як Br42,5 млн (зрасходавана каля Br42,3 млн). Максімальная сума на рахунку Таццяны Караткевіч дасягнула крыху […]

Продолжить чтение

Караткевіч прапануе павялічыць дзяржпадтрымку адукацыі і медыцыны

Таццяна Караткевіч прапануе павялічыць дзяржаўную падтрымку адукацыі і аховы здароўя. Аб гэтым кандыдат у прэзідэнты Беларусі заявіла 30 верасня ў час сустрэчы з выбаршчыкамі Брэста, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Хачу падкрэсліць галоўнае: усё, што мы прапануем у гэтых сферах, гэта вярнуць якасць і даступнасць паслуг, якія яны прадастаўляюць. Але так, каб у нас ва ўсіх былі […]

Продолжить чтение

Сустрэчы з выбаршчыкамі

Дзятлаўская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь інфармуе выбаршчыкаў аб правядзенні сустрэчаў А. М. Навумовіча, даверанай асобы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, з выбаршчыкамі. 7 кастрычніка 2015 года: — з 14 да 15 гадзін — аг. Жукоўшчына (СВК «Жукоўшчына» (СДК)); — з 16 да 17 гадзін — г. Дзятлава, па месцы […]

Продолжить чтение

Улаховіч выказаўся за перавод арміі на кантрактную аснову

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Улаховіч, сустракаючыся сёння ў Гомелі з выбаршчыкамі, выказаўся за перавод арміі на кантрактную аснову, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле слоў Мікалая Улаховіча, цяпер войскі аснашчаюцца сладаным з тэхнічнага пункту гледжання ўзбраеннем, кіраванне якім патрабуе спецыяльных навыкаў і ведаў. У сувязі з гэтым у арміі павінны служыць высокакваліфікаваныя спецыялісты. «Таму я лічу […]

Продолжить чтение

Шэсць сацыялагічных структур акрэдытаваны для правядзення апытанняў па выбарах Прэзідэнта Беларусі

Шэсць сацыялагічных структур акрэдытаваны для правядзення апытанняў па прэзідэнцкіх выбарах і грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі, паведамляе БЕЛТА. У прыватнасці, акрэдытацыю атрымалі Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта, Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў, Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў […]

Продолжить чтение

Кіраўнік штаба місіі СНД адзначыў высокі ўзровень інфармаванасці грамадзян Беларусі аб выбарах

У Беларусі высокі ўзровень асвятлення перадвыбарнай кампаніі ў СМІ, а таксама інфармаванасці грамадзян аб выбарах. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік штаба місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі Яўген Слабада. «У любы час выбаршчыкі могуць атрымаць усю неабходную інфармацыю аб кандыдатах у прэзідэнты, аб іх праграмах. Акрамя таго, кожнаму кандыдату ў прэзідэнты прадастаўлена […]

Продолжить чтение

У ЦВК Беларусі паступіла скарга ад наглядальніка на Ярмошыну

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына атрымала ад аднаго з наглядальнікаў скаргу на саму сябе. Аб гэтым кіраўнік ЦВК Беларусі паведаміла сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Гэта кур’ёзны выпадак. Учора я атрымала скаргу на сябе ж», — сказала Лідзія Ярмошына. Яна адзначыла, што гэта паказвае ўзровень палітычнай культуры чалавека, які падаў скаргу. Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, […]

Продолжить чтение