Фотафакт: у Дзятлаве запрацавалі святлафоры

У Дзятлаве, на скрыжаванні вуліц Слонімскай і Міцкевіча, паставілі аўтамабільныя і пешаходныя святлафоры. 26 чэрвеня спецыялісты акурат праводзяць іх наладку. Устаноўку святлафораў, як і добраўпарадкаванне вуліцы Слонімскай у раёне аўтавакзала, выканала кампанія «Еўрагандаль». Па папярэдняй інфармацыі, іх гіпермаркет «Еўраопт++» павінен адкрыцца 30 чэрвеня, у аўторак. Н. АВЯРЧУК

Продолжить чтение