Разам у рабоце і адпачынку

Удзельнікаў студэнцкага атрада, які з 21 чэрвеня працуе ў КСУП “Войневічы”, мы засталі на палетках ва ўрочышчы Зарэчча. Навучэнцы адпрацавалі свой час, і за імі прыйшоў аўтобус. Заадно з’явілася магчымасць пагутарыць. – Як сябе адчуваеце? Ці не стаміла спёка? – задаю пытанне студатрадаўцам. – Усё выдатна, – чую ў адказ хор маладых галасоў. – Мы […]

Продолжить чтение

Здаровы я — здаровая краіна

Гэта выслоўе даўно стала дэвізам і назвай традыцыйнага раённага турысцкага злёту для працоўнай моладзі, які праходзіць ва ўрочышчы Рыбакі. Сёлета ён быў прымеркаваны да Года моладзі і 70-годдзя Вялікай Перамогі. Удзел у спаборніцтвах прынялі 16 каманд, якія прадстаўлялі гаспадаркі, прадпрыемствы і арганізацыі Дзятлаўшчыны. Мерапрыемства адкрыў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта І. Крахмальчык. Іван Іосіфавіч зазначыў, […]

Продолжить чтение

Дзеці малявалі Перамогу і сям’ю

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама ў рамках раённага фестывалю творчасці педагогаў, дзяцей і бацькоў «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны» правёў раённую выставу-конкурс дзіцячага малюнка «Самая добрая дзіцячая паштоўка». Мерапрыемства, прымеркаванае да 70-годдзя Вялікай Перамогі, Міжнароднага дня сям’і, Года моладзі, прайшло на базе Дзятлаўскага раённага вузла паштовай сувязі. Больш за […]

Продолжить чтение

Дзясяты Беларускі міжнародны медыяфорум

Дзясяты Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі» ўнясе важкі ўклад ва ўмацаванне даверу паміж краінамі. Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні, якое Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў удзельнікам форуму. Форум праводзіцца ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі, адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Гэта наша агульная гісторыя, якую мы абавязаны ахоўваць і абараняць ад спробаў перагляду […]

Продолжить чтение

Крымінальнае праследаванне нацысцкіх злачынцаў

Навукова-практычная канферэнцыя пад такой назвай для журналістаў абласных і рэгіянальных газет прайшла ў Гродне. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел работнікі і ветэраны пракуратуры Гродзеншчыны. Пракурор Гродзенскай вобласці В. Марозаў зазначыў, што мінула 70 гадоў з таго часу, як скончылася Вялікая Айчынная вайна, але і сёння не губляе сваёй актуальнасці праблема справядлівага пакарання нацыстаў і іх […]

Продолжить чтение

У юбілейны год Перамогі служыць ганарова

У майскія дні, калі ўся Беларусь святкуе 70-годдзе Вялікай Перамогі, 47 маладых дзятлаўчан стануць абаронцамі Айчыны – папоўняць шэрагі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Павесткі аб прызыве на вайсковую службу яны ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі з рук ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна падпалкоўніка Генадзя Сураўца. Служыць хлопцы будуць у Маладзечне, Мінску, Гродне, Лідзе, Слоніме, Брэсце і Віцебску. […]

Продолжить чтение

Ветэраны — у страі

З пленума Дзятлаўскай раённага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў 5 мая адбыўся пленум Дзятлаўскага раённага савета ветэранаў. З дакладам выступіў старшыня раённага савета Л. Кашко: — Штогод праводзіцца пленум раённага савета ветэранаў і 8 – 10 пасяджэнняў прэзідыума. На парадку дня пленумаў і пасяджэнняў прэзідыума былі наступныя пытанні: аб сацыяльнай абароне ветэранаў; аб ходзе выканання […]

Продолжить чтение

Кветкі — да абеліска Славы

У 70-ю гадавіну Вялікай Перамогі мітынг-рэквіем адбыўся каля абеліска Славы ў Дзятлаве Удзел у мерапрыемстве прынялі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, кіраўніцтва раёна, моладзь, школьнікі, жыхары горада. Напачатку прысутных павітаў са святам – Днём Перамогі – старшыня раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі, а затым ён перадаў віншавальную эстафету старшыні раённага […]

Продолжить чтение

Вялікая Перамога

Сем дзесяцігоддзяў мінула з той пары, як пераможным “Ура!” савецкі народ сустрэў заканчэнне адной з самых доўгіх і самых трагічных войнаў усіх часоў і народаў. Праз 70 гадоў міру на беларускай зямлі разам з сучаснікамі згадаем важныя словы аб Перамозе на старонках нашай аднайменнай газеты. “Чаму Перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне мы завём […]

Продолжить чтение

Сцяпан Гліністы: Франтавік. Настаўнік. Чалавек.

У 1924 годзе ў вёсцы Нежаўка Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і Гліністых нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Сцяпанам. Рос маленькі Сцёпка цікаўным, дапытлівым, рана навучыўся чытаць і пісаць. У шэсць гадоў сам пайшоў прасіцца, каб запісалі ў школу. Настаўнік не згаджаўся, ды пачуўшы, што малы чытае, як рэпу грызе, зрабіў выключэнне. Вучоба давалася лёгка, хлопец […]

Продолжить чтение
Страница 1 из 3123