Як лета пачнеш, так яго і правядзеш

Грамадства Свежыя навіны

1 чэрвеня навучэнцаў сярэдніх школ № 1 і № 3, гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведвальнікаў летніка “Пазітыў” раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі запрасілі ў “Чароўную краіну Дзяцінства”.

Вясёлую і багатую на гульні і забавы ток-шоу праграму з такой назвай для дзяцей падрыхтавалі педагогі раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. У госці да юных удзельнікаў завітала мышаня Мікі-Міні, ролю якой выканала педагог-арганізатар установы Ірына Мішчанка. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам вызначылі правілы, што дазваляецца, а што строга забараняецца на свяце. Паколькі галоўным патрабаваннем стала быць актыўным і пазітыўным, накіраваліся на вясёлыя старты. У гульнявой форме паўтаралі правілы бяспечных паводзінаў, адгадвалі загадкі, рабілі вясёлую зарадку, паўдзельнічалі ў эстафетах і атрымалі “прызы з мяшочка”, а напрыканцы зладзілі яркі флэш-моб і пажадалі ўсім сябрам, каб лета стала такім жа добрым, як гэта сустрэча.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадаставіла Ірына МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga