Паўдзельнічалі ў фестывалі-кірмашы

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У цэнтры Мінска на тэрыторыі Верхняга горада 3 чэрвеня прайшоў ХІV Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”.

У рабоце тэматычнай пляцоўкі Гродзенскай вобласці былі  прадстаўлены выставы народнага мастацтва 9-ці раёнаў і асобных майстро, у тым ліку і з Дзятлаўшчыны,  з правядзеннем майстар-класаў па традыцыйных рамёствах.

Аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Дзятлаўскага РЦКНТ на свяце прадставіў майстроў: Валянціну Гнаінскую – майстра па вырабе паясоў, Таццяну Загорцаву – майстра вышыўкі, Марыну Лотыш – майстра карункапляцення. А таксама майстра лозапляцення Сяргея Балыкова. І, канешне ж, Анатолія Кардаша, ганчара-кераміста. Талент Анатолія Аляксандравіча шматгранны: ён выдатны мастак, цудоўны танцор, хоць па спецыяльнасці юрыст.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga