Узнагароды ад ратаўнікоў – самым творчым

Важнае Грамадства

У Цэнтры культуры і народнай творчасці адзначылі пераможцаў і прызёраў раённага этапу агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Ратаўнікі вачыма дзяцей”.

У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў уключна з 12 установаў агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Інспектар Дзятлаўскага РАНС Мікіта Кандратовіч павіншаваў самых творчых і таленавітых удзельнікаў конкурсу з заслужанымі ўзнагародамі і ўручыў іх на раённай сцэне.

Традыцыйна арганізатарамі конкурсу, накіраванага на прапаганду бяспечнай жыццядзейнасці і правілаў паводзінаў з агнём, у экстрэмальных сітуацыях, выступілі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна з аддзелам адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама. Раённая выстава работ-канкурсантаў прайшла на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава.

Цырымонія прадоўжылася праглядам спектакля “Незямныя прыгоды” ў выкананні Гродзенскага абласнога тэатра лялек.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga