Віншаванне Дзятлаўскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём друку

Свежыя навіны Улада

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённай газеты «Перамога»! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём друку.

Складаная і адказная праца журналістаў, бо ў вашых руках – слова. Выразная грамадзянская пазіцыя, неабыякавасць да таго, што адбываецца, адкрытасць да новага, імкненне дабрацца да самой сутнасці заўсёды заставаліся адметнымі рысамі людзей гэтай прафесіі.

Дзякуючы вашай дзейнасці, мы заўсёды знаходзімся ў курсе ўсіх падзеяў, якія адбываюцца ў свеце, рэспубліцы, а таксама ў нашым раёне.

Шчыра ўдзячны ўсім журналістам за адданасць свайму прызванню, годнае асвятленне падзеяў, якія адбываюцца, дзейсную дапамогу ў вырашэнні сацыяльна значных задач.

Жадаем усім моцнага здароўя, энтузіязму, дабрабыту. Заставайцеся крыніцай дакладнай і карыснай інфармацыі, служыце прыкладам аб’ектыўнай, прафесійнай журналістыкі і будзьце вернымі сябрамі для многіх пакаленняў чытачоў!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *